Галоўная Аб кампаніі

Агульная інфармацыя

ОАО Мозырьсоль - общий план - акварель

Адкрытае акцыянернае таварыства "Мазырсоль" уваходзіць у склад канцэрна БДК "Белдзяржхарчпрам". Яно з'явілася на карце Беларусі ў 1982 годзе на базе вялікіх пакладаў каменнай солі, адкрытых у 1963 годзе непадалёк горада Мазыра. Днём нараджэння прадпрыемства лічыцца 21 снежня 1982 года - дзень, калі была выпушчана першая прадукцыя. ААТ "Мазырсоль" з'яўляецца адным з самых маладых прадпрыемстваў у сваёй галіне. За час свайго існавання ААТ "Мазырсоль" не толькі пацвердзіла абгрунтаванасць свайго "нараджэння", але і змагло заняць ключавыя пазіцыі сярод вытворцаў вакуум-выварнай солі на тэрыторыі СНД і Еўропы.
Прадпрыемства бачыць сябе актыўным і перспектыўным удзельнікам салянога рынку. Мы канцэнтруем свае фінансавыя і маркетынгавыя намаганні на ўкараненні новых тэхналогій вытворчасці.
Наша мэта - быць лідарам на рынку, як па аб'ёмах прадукцыі і ўзроўню работы, так і па тым укладзе, які мы ўносім у эканоміку краіны. Імкненне да пастаянных паляпшэнняў, да новых дасягненняў дазваляе нам забяспечваць спажыўцоў шырокім асартыментам высакаякаснай прадукцыі, павялічваць экспарт і павышаць узровень дабрабыту.
Нягледзячы ні на якія цяжкасці, з'яднаны калектыў нашага прадпрыемства, поўны надзей і планаў, упэўнена глядзіць у будучыню.
Мы ад шчырага сэрца дорым Вам чысціню крышталя нашай солі!