Электронныя звароты

Адправіць зварот ААТ «Мазырсоль» Вы можаце на электронны адрас oao@mozyrsalt.by або запоўніць гатовыя электронныя формы для звароту фізічных асоб і юрыдычных асоб.

Звароты, якія паступілі пры дапамозе формаў «Звароты грамадзян» і «Звароты юрыдычных асоб», разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Звароты фізічных асоб

doc, docx, jpeg, jpg, pdf, txt

Звароты юрыдычных асоб

Запаўненне гатовых электронных формаў рэгламентуецца Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 г. №303-3 Пры адсутнасці ў зваротах якіх-небудзь рэкамендацый, патрабаванняў, хадайніцтваў, паведамленняў аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый або пры наяўнасці ў іх толькі падзякі такія звароты прымаюцца да ўвагі, і адказы на іх не накіроўваюцца. Пісьмы, якія змяшчаюць камерцыйныя прапановы, не адносяцца да зваротаў і не павінны размяшчацца ў дадзеным раздзеле.
Падача зваротаў ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.
Адзначаныя зорачкай (*) палі ўводу ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца абавязковымі для запаўнення.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
•     сфармуляваны не на беларускай або рускай мове;
•     не змяшчаюць прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку, адраса месца жыхарства (места прабывання) грамадзяніна;
•     не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса месца яго знаходжання, прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
•     змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
•     змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
•     для якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
•     пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці, і ў ім не змяшчаецца новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, у ААТ «Мазырсоль» ажыццяўляецца ў адпаведнасці: з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь; Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18.07.2011 г. №303-3; с Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»; з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата».

Правы і абавязкі пры разглядзе зваротаў
Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (выпіска)

Артыкул 7. Правы заяўнікаў
Заяўнікі маюць права:
- падаваць звароты, тлумачыць довады службовай асобе, якая ажыццяўляе асабісты прыём;
- знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду зваротаў, калі гэта не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў матэрыялах не змяшчаюцца звесткі, якія ўяўляюць сабой дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую тайну, якая ахоўваецца законам;
- падаваць дадатковыя дакументы і (або) звесткі або звяртацца з просьбай аб іх выпатрабаванні ў выпадку, калі выпатрабаванне такіх дакументаў і (або) звестак не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў іх не змяшчаюцца звесткі, якія ўяўляюць сабой дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) іншую тайну, якая ахоўваецца законам;
- адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці;
- атрымліваць адказы на звароты;
- абскарджваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці;
- ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 9. Абавязкі арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў
Арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны:
- забяспечваць уважлівыя, адказныя, добразычлівыя адносіны да заяўнікаў;
- не дапускаць фармалізму, бюракратызму, валакіты, прадузятых, нетактычных паводзін, грубасці і непавагі да заяўнікаў;
- прымаць меры для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў;
- прымаць законныя і абгрунтаваныя рашэнні;
- інфармаваць заяўнікаў аб рашэннях, прынятых па выніках разгляду зваротаў;
- прымаць у межах сваёй кампетэнцыі меры па аднаўленні парушаных правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў;
- забяспечваць кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах;
- вырашаць у вызначаным парадку пытанні аб прыцягненні да адказнасці асоб, па віне якіх дапушчана парушэнне правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў;
- растлумачваць заяўнікам парадак абскарджання адказаў на звароты і рашэнняў аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці ў выпадках, прадугледжаных гэтым Законам;
- выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

Артыкул 20. Абскарджанне адказаў на звароты
1. Адказы арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячай арганізацыі.
Інфармацыя аб назве, месцазнаходжанні і рэжыме работы вышэйстаячых арганізацый размяшчаецца ў агульнадаступных месцах (на інфармацыйных стэндах, табло і (або) іншым спосабам).
2. Вышэйстаячая арганізацыя пры паступленні такой скаргі правярае звесткі, якія ў ёй змяшчаюцца, і пры наяўнасці падстаў для станоўчага вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў разглядае зварот па сутнасці або выдае адпаведным арганізацыям, якія разглядалі зварот па сутнасці, абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў, пра што паведамляе заяўніку. Арганізацыя, якая атрымала такое прадпісанне, павінна выканаць яго ва ўказаны ў прадпісанні тэрмін, але не пазней, чым праз адзін месяц, і на працягу трох дзён паведаміць аб гэтым у вышэйстаячую арганізацыю, а таксама паведаміць заяўніку.
3. Адказ арганізацыі на скаргу або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячай арганізацыі могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
4. Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў судзе, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
5. Разгляд вышэйстаячай арганізацыяй скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя гэтым Законам для разгляду зваротаў.
6. Адказ на скаргу або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыі, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Артыкул 26. Адказнасць за парушэнне парадку разгляду зваротаў
За парушэнне парадку разгляду зваротаў арганізацыі, іх службовыя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і іх работнікі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Артыкул 27. Адказнасць заяўнікаў за парушэнне заканадаўства пры падачы і разглядзе зваротаў
Падача заяўнікамі зваротаў, якія змяшчаюць паклёп або абразы, або ажыццяўленне імі пры падачы і разглядзе зваротаў іншых супрацьпраўных учынкаў маюць вынікам адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колеры сайта ц ц ц
Адключыць малюнкі

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies

Принять Отклонить Настроить