Прадукцыя

Прыправы сухія Прыправы сухія

Галоўнай перавагай сухіх прыпраў з'яўляецца выкарыстанне толькі натуральнай сыравіны (спецыі, вострыя прыправы, сушаная агародніна і соль) і поўная адсутнасць араматызатараў, фарбавальнікаў і ўзмацняльнікаў смаку.

Падрабязней
Соль харчовая марская Соль харчовая марская

Соль харчовая марская і соль харчовая марская ёдаваная - натуральная марская соль, зробленая з сыравіны фірмы "Dead Sea Works" (Ізраіль). Расфасоўваецца прадукцыя ў камбінаваную поліэтылен-поліпрапіленавую плёнку па 1 кг і кардонную каробку па 450 г.

Падрабязней
Соль экстра «Палессе» Соль экстра «Палессе»

Соль кухонная харчовая выварная экстра "Палессе" - базавы сорт. На яго аснове выпускаюцца выпускаюцца соль экстра "Палессе" з мікрадабаўкай ёду.

Падрабязней
Соль «Белорусская» Соль «Белорусская»

З улікам традыцыйных густаў некаторых спажыўцоў СНД да спажывання буйной солі шляхам змешвання каменнай буйной солі і солі экстра "Палессе" выпускаецца соль "Белорусская" і "Белорусская" ёдаваная.

Падрабязней
Соль для водападрыхтоўкі Соль для водападрыхтоўкі

Прызначана для аднаўлення іонаабменных смол водазмякчальных установак, якія прымяняюцца ў працэсе падрыхтоўкі і змякчэння вады для харчовых, фармацэўтычных і іншых вытворчасцей, у прамысловых і прыватных сістэмах ацяплення і гарачага водазабеспячэння, а таксама ў бытавых воданагравальных прыборах. Затарваецца ў мяшкі з поліпрапілену па 10 кг і па 25 кг, у мяшкі з поліэтылену па 25 кг.

Падрабязней
Салільна-нітрытная сумесь (СНС) для перапрацоўкі мяса і харчовых вытворчасцей Салільна-нітрытная сумесь (СНС) для перапрацоўкі мяса і харчовых вытворчасцей

ААТ "Мазырсоль" прапануе тры віды комплекснай харчовай дабаўкі для мясной прадукцыі "Сумесь салільна-нітрытную": "Універсальную", "Стандартную" і "Спецыяльную".
Прымяненне салільна-нітрытнай сумесі абавязковае на ўсіх прадпрыемствах перапрацоўкі мяса. Рашэннем № 68 ад 9 кастрычніка 2014 года Савета Еўрапейскай эканамічнай камісіі, якое зацвердзіла Тэхнічны рэгламент МС 034/2013, быў прадугледжаны пераход вытворцаў мясной прадукцыі з нітрыту натрыю на нітрытна-салільныя сумесі да 1 лютага 2015 года.

Падрабязней
Грануляваная соль з процігалалёднымі ўласцівасцямі Грануляваная соль з процігалалёднымі ўласцівасцямі

Грануляваная соль выкарыстоўваецца ў якасці процігалалёднага матэрыялу для ліквідацыі зімняй слізкасці аўтамабільных дарог і ў быце для апрацоўкі абледзянелых паверхняў тратуараў, ступеняў, ганкаў, сумежных тэрыторый і дарожак.

Падрабязней